Белорусский портал в Казахстане

Беларуска прызнаная найлепшай спартсменкай свету 2017 года ў жаночай барацьбе



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму.

Рашэннем Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW) беларуска Ванэса Каладзінская прызнаная найлепшай спартсменкай 2017 года ў жаночай барацьбе.

Сёлета Каладзінская выйграла чэмпіянат свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы і стала двухразовай уладальніцай гэтага тытула — яна перамагла на планетарным першынстве ў 2012 годзе.

Акрамя таго, у гэтым сезоне Каладзінская заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.

Паводле вынікаў 2017 года ў вольнай барацьбе найлепшым прызнаны амерыканец Джордан Бароўз, у грэка-рымскай — немец Франк Штэблер.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/186/41788
Текущая дата: 26.12.2024