Белорусский портал в Казахстане

Пенсіянера-грыбніка 4 дні шукалі ў лесе пад Лідай і знайшлі ў балоце



Знойдзенаму пенсіянеру на месцы была аказана медыцынская дапамога, зараз ён знаходзіцца ў лякарні.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў лесе ў Лідскім раёне зніклага чатыры дні таму пажылога мужчыну — грыбніка, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына сышоў са свайго дома ў вёсцы Старая Вергань каля 11:00 10 верасня ў лес за грыбамі, у той жа дзень ён дадому не вярнуўся. Сястра пенсіянера звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

"Для пошукаў былі падлучаны супрацоўнікі МНС, праваахоўнікі з бліжэйшых РАУС, а таксама супрацоўнікі УУС і неабыякавыя грамадзяне", — сказалі ў кіраванні.

Там таксама паведамілі, што ў пошукавай аперацыі задзейнічалі квадракоптэр і верталёт МНС, аднак на працягу некалькіх дзён вынікаў не было.

Толькі 14 верасня грамадзяніна знайшлі паблізу вёскі Белаазераўцы ў Іўеўскім раёне — ён сядзеў у чароце ў балоце.

Знойдзенаму пенсіянеру на месцы была аказана медыцынская дапамога, зараз ён знаходзіцца ў лякарні.

Мінск, 15 верасня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/189/40762
Текущая дата: 15.11.2024