Унікальнасць цягніка ў тым, што пасажырам не прыйдзецца чакаць замены колавых пар - у Брэсце яны перасядуць ў іншы састаў.
Квіткі на цягнік Мінск — Варшава, які пачне курсіраваць з 10 снежня, можна купіць ужо пачынаючы з серады, паведамілі у прэс-службе БЧ.
Раней паведамлялася, што БЧ сумесна з польскім бокам запускае цягнік, які злучае сталіцы Беларусі і Польшчы. Яго асаблівасць у тым, што пасажыры не будуць знаходзіцца ў вагонах ў чаканні змены колаў — яны проста пяройдуць у Брэсце ў іншы цягнік.
"Перасадка пасажыраў з цягніка ў цягнік будзе ажыццяўляцца на адной платформе з Варшаўскага боку вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны", — распавялі ў БЧ. Там таксама адзначылі, што памежны і мытны кантроль будзе ажыццяўляцца ў саставе польскага фарміравання.
Адпраўленне цягніка з Мінску будзе ажыццяўляцца штодня ў 10:57, у Брэст ён прыбудзе ў 14:31. У горадзе над Бугам пасажыры перасаджваюцца ў польскі цягнік і адпраўляюцца ў Варшаву ў 15:23, час прыбыцця — 17:29 па мясцовым часе.
БЧ запусціла новую сістэму продажу квіткоў на рыжскі напрамак
З Варшавы састаў адпраўляецца ў 08:44 раніцы і прыбывае ў Брэст у 14:39. Адпраўленне ў Мінск — у 15:15, прыбыццё ў канчатковую кропку — у 18:49.
У БЧ таксама распавялі пра кошт квітка ў адзін бок — 18 еўра. Аднак там падкрэслілі, што кошт можа вар`іравацца з-за розніцы курсаў. Прычым неабходна будзе аформіць два квітка — ад Мінска да Брэста і яшчэ адзін да Варшавы.
З восені мінулага года быў запушчаны цягнік з Гродна праз Варшаву ў Кракаў. Паводле інфармацыі БЧ, з моманту з`яўлення гэтага цягніка ў раскладзе ім скарысталася каля 50 тысяч чалавек.
Мінск, 15 лістапада 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/189/41112
Текущая дата: 26.12.2024