Арына Сабаленка другі раз запар стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
Сёння ў вырашальным паядынку жаночага адзіночнага разраду Australian Open другая ракетка планеты абыграла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Сінвэнь Жон, якая займае 15-е месца ў рэйтынгу WTA, — 6:3, 6:2. Сустрэча, якая доўжылася 1 гадзіну 16 хвілін, прайшла з поўнай перавагай беларускі. У яе актыве тры эйсы, да таго ж яна не дапусціла ніводнай падвойнай памылкі на падачы.
У 2023 годзе Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выйграла турнір серыі «Вялікага шлема», абгуляўшы ў Мельбурне прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка таксама двойчы запар станавілася чэмпіёнкай Australian Open (2012, 2013).
Заўтра ў фінальным матчы мужчынскага адзіночнага разраду расіянін Данііл Мядзведзеў (3-ці нумар рэйтынгу ATP) сустрэнецца з італьянскім тэнісістам Янікам Сінерам (4). У паўфіналах Мядзведзеў адолеў прадстаўніка Германіі Аляксандра Зверава (6) — 3:2, а Сінер перамог лідэра сусветнага рэйтынгу, дзесяціразовага чэмпіёна Australian Open серба Новака Джокавіча — 3:1. Янік Сінер упершыню згуляе ў фінале аўстралійскага першынства, а Данііл Мядзведзеў да гэтага двойчы запар саступаў у вырашальных паядынках (2021, 2022). Год таму ў фінале мужчынскага турніру Новак Джокавіч абыграў грэка Стэфанаса Цыцыпаса.
Агульны прызавы фонд Australian Open — 2024 складае $59,13 млн., пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе заробяць па $2153 тыс.
Звязда, 27 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/19/72310
Текущая дата: 06.11.2024