Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па тэнісе Арыну Сабаленку з перамогай на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі



Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Віншую з упэўненай абаронай тытула чэмпіёнкі Australian Open. Перамога на турніры «Вялікага шлема» — вялізнае асабістае дасягненне, прадмет нацыянальнага гонару, выдатны стымул і прыклад для тысяч дзяцей у Беларусі і па ўсім свеце. Дзякую ўсім, хто мае дачыненне да гэтага трыумфу. Жадаю моцнага здароўя і новых поспехаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Звязда, 27 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/19/72313
Текущая дата: 06.11.2024