Белорусский портал в Казахстане

Сілічы увайшлі ў тройку найлепшых гарналыжных курортаў СНД



Лепшым гарналыжным курортам СНД стаў казахстанскі Шымбулак, аб гэтым паведамляецца ў даследаванні расійскага аналітычнага агенцтва "ТурСтат".

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся дадзеныя пра раннія браніраванні, зробленых расійскімі турыстамі ў інтэрнэце.

Адзначаецца, што дзень адпачынку ў Шымбулаке абыйдзецца ў 100 даляраў.

На другім месцы рэйтынгу значыцца Шахдаг (Азербайджан), на трэцім — Сілічы (Беларусь).

Таксама ў топ-10 увайшлі Цахкадзор (Арменія), Чымган (Узбекістан), Каракол (Кыргызстан), Лагойск (Беларусь), Туфандаг (Азербайджан), "Алтайскія Альпы" (Казахстан) і "Якуцкія горы" (Беларусь).

Танней за ўсё абыйдзецца адпачынак у Караколе (70 даляраў у суткі), даражэй — у Шымбулаке.

Мінск, 10 кастрычніка 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/190/40914
Текущая дата: 25.12.2024