У наступным годзе на правядзенне рэстаўрацыйных работ у палацы Пуслоўскіх плануецца выдаткаваць 2 мільёны беларускіх рублёў.
Рэканструкцыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануецца завяршыць да 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.
Работы па рэстаўрацыі помніка беларускай архітэктуры пачаліся ў 2008 годзе. За гэты час спецыялісты рэканструявалі частку палаца Пуслоўскіх. Было прынята рашэнне часткова адкрыць яго для турыстаў.
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з часовай музейнай экспазіцыяй, якая размясцілася ў цэнтральнай частцы палаца. У такім выглядзе яна будзе дзейнічаць да заканчэння рэстаўрацыі.
"Гэты год быў знакавым у правядзенні рэстаўрацыйных работ. Мы прыцягнулі вялікую ўвагу да гэтага ўнікальнага аб`екту. У цяперашні час складзены графік, калі працы могуць быць цалкам завершаны. Плануецца, што гэта адбудзецца да 2023 года. Для гэтага патрэбныя дастатковыя сур`ёзныя сродкі. Ёсць запэўніванні больш актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе ад Міністэрства культуры, натуральна, з боку аблвыканкама будзе больш вылучацца сродкаў, больш пільная ўвага будзе надавацца", — падкрэсліў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка.
У наступным годзе на правядзенне рэстаўрацыйных работ у палацы Пуслоўскіх плануецца выдаткаваць 2 мільёны беларускіх рублёў.
"Я думаю, праз год палац стане выглядаць яшчэ лепш. З`явіцца ўся інфраструктура, каб комплекс мог пачынаць актыўную працу", — дадаў Алег Вялічка.
Брэсцкія ўлады плануюць, што за выключэннем музейнай часткі Косаўскага палаца, асноўная яго частка будзе здавацца ў арэнду. У палацы могуць з`явіцца гасцініца і рэстаран.
Мінск, 11 лістапада 2017
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/190/41893
Текущая дата: 25.12.2024