Турыстаў, аднаму зь якіх 36 гадоў, а другому — 49, адпусьцілі з-пад варты пасьля ўнясеньня кожным з іх закладу ў памеры 500 эўра.
5 жніўня ў Бэрліне паліцыя затрымала двух турыстаў з Кітая. Яны фатаграфавалі адзін аднаго на фоне будынка Рэйхстага, дэманструючы пры гэтым нацысцкае прывітаньне ў форме выкінутай уверх правай рукі.
Пра гэта паліцыі паведамілі ахоўнікі будынка, у якім засядае нямецкі парлямэнт — Бундэстаг. Турыстаў, аднаму з якіх 36 гадоў, а другому — 49, адпусьцілі з-пад варты пасьля ўнясеньня кожным з іх закладу ў памеры 500 эўра.
Супраць абодвух распачалі крымінальную справу за выкарыстаньне сымболікі антыканстытуцыйных арганізацый.
У Нямеччыне выкарыстаньне нацысцкай сымболікі забаронена Крымінальным кодэксам. Да такой сымболікі адносяцца сьцягі, значкі, асобныя прадметы ўніформы, лёзунгі, формы прывітаньня і іншае.
Радыё Свабода, 6 жніўня 2017
Радыё Свабода, 6 жніўня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/191/40319
Текущая дата: 15.11.2024