Першае месца на дыстанцыі 5,5 кіламетраў заняў жыхар Мазыра, а на дыстанцыі 10,5 – мінчанін.
Пераможцамі двух дыстанцый Мінскага паўмарафону гэтага года сталі беларусы — Максім Юшчанка і Павел Міхнюк, паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Мінскі паўмарафон прайшоў у сталіцы ў трэці раз. Ужо вядомыя пераможцы дыстанцый 5,5 і 10,5 кіламетраў, наперадзе — барацьба непасрэдна на паўмарафонскай дыстанцыі.
Прызёрам паўмарафону на дыстанцыі 5,5 кіламетраў стаў Максім Юшчанка з Мазыра — ён справіўся за 16 хвілін і 39 секунд.
Характэрна, што па восьмае месца ўключна сярод лідэраў — беларусы, а лепшы замежны бягун заняў дзевятае месца, гэта латвіец Андрэй Баніс.
Характэрна, што па восьмае месца ўключна сярод лідэраў — беларусы, а лепшы замежны бягун заняў дзевятае месца, гэта латвіец Андрэй Баніс.
Пераможцам дыстанцыі 10,5 кіламетраў у межах прымеркаванага да 950-годдзя сталіцы паўмарафону стаў мінчанін Павел Міхнюк, ён справіўся з адлегласцю за 33 хвіліны і 44 секунды, хоць спачатку пераможцам назвалі іншага чалавека.
Фінішаваў на дыстанцыі 5,5 кіламетраў і кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі — з вынікам у 52 хвіліны і шэсць секунд ён стаў 1802-м у агульным заліку і 876-м сярод мужчын.
Sputnik, 10 верасня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/191/40724
Текущая дата: 26.12.2024