Знойдзенаму пенсіянеру на месцы была аказана медыцынская дапамога, зараз ён знаходзіцца ў лякарні.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў лесе ў Лідскім раёне зніклага чатыры дні таму пажылога мужчыну — грыбніка, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мужчына сышоў са свайго дома ў вёсцы Старая Вергань каля 11:00 10 верасня ў лес за грыбамі, у той жа дзень ён дадому не вярнуўся. Сястра пенсіянера звярнулася па дапамогу ў міліцыю.
"Для пошукаў былі падлучаны супрацоўнікі МНС, праваахоўнікі з бліжэйшых РАУС, а таксама супрацоўнікі УУС і неабыякавыя грамадзяне", — сказалі ў кіраванні.
Там таксама паведамілі, што ў пошукавай аперацыі задзейнічалі квадракоптэр і верталёт МНС, аднак на працягу некалькіх дзён вынікаў не было.
Толькі 14 верасня грамадзяніна знайшлі паблізу вёскі Белаазераўцы ў Іўеўскім раёне — ён сядзеў у чароце ў балоце.
Знойдзенаму пенсіянеру на месцы была аказана медыцынская дапамога, зараз ён знаходзіцца ў лякарні.
Мінск, 15 верасня 2017
Sputnik
Мінск, 15 верасня 2017
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/191/40762
Текущая дата: 26.12.2024