Беларускія валейбалісткі з перамогі над Бразіліяй з лікам 3:0 (25:18, 26:24, 25:14) стартавалі на юніёрскім чэмпіянаце свету (U-18) у Аргенціне.
Падапечныя брэсцкага трэнера Наталлі Мелянюк упэўнена пачалі сустрэчу і павялі ў першай партыі - 25:18. У другім сэце бразільянкі, якія з`яўляюцца аднымі з лідараў сусветнага валейбола, пастараліся перахапіць ініцыятыву і лідзіравалі ў ліку 8:1. Аднак у канцоўцы беларускі за кошт блока і дзеянняў у нападзенні змаглі зарабіць важныя ачкі і выйграць партыю - 26:24.
У заключным адрэзку гульні бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы скарысталіся псіхалагічнай перавагай.
Зборная Бразіліі дапускала памылкі ў простых сітуацыях, у той час як лідары Таццяна Холад (16 ачкоў) і Вера Касцючык (12 ачкоў) эфектыўна дзейнічалі ў атацы.
Другі матч у групе В беларуская каманда правядзе 19 жніўня з Мексікай (18.00). На папярэдняй стадыі чэмпіянату свету зборная згуляе 20 жніўня з ЗША, а завершыць выступленне ў групе В сустрэчай з Расіяй 22 жніўня. Чатыры лепшыя каманды з кожнай з чатырох груп выйдуць у плэй-оф сусветнага форуму.
Юніёрская зборная Беларусі па валейболе сярод дзяўчат другі раз за апошнія 20 гадоў згуляе ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Гэтага права беларускі дабіліся, паспяхова выступіўшы на чэмпіянаце Еўропы ў галандскім Арнеме ў красавіку бягучага года, дзе занялі трэцяе месца.
Чэмпіянат свету па валейболе сярод ігракоў да 18 гадоў праходзіць у аргенцінскіх гарадах Санта-Фэ і Расарыа. Пераможца і прызёры турніру вызначацца 28 жніўня.
18 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/193/40422
Текущая дата: 26.12.2024