Белорусский портал в Казахстане

Азаранка ўпершыню пасля нараджэння дзіцяці вернецца ў вялікі тэніс



Суперніцай нашай суайчынніцы стане 73-я ракетка свету японка Рыса Адзакі – гульня адбудзецца ўвечары.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка згуляе ў аўторак першы матч пасля нараджэння дзіцяці, гульня адбудзецца ў іспанскай Мальёрцы.

Першай суперніцай Азаранкі стане 73-я ракетка свету Рыса Адзакі з Японіі — гульня пачнецца а 20-й гадзіне па беларускім часе.

Беларуская тэнісістка стала мамай у снежні мінулага года — у сям`і спартсменкі з`явіўся хлопчык Леа.

Напярэдадні турніра Азаранка доўгі час правяла ў Мінску, дзе трэніравалася пад кіраўніцтвам новага трэнера, амерыканца Майкла Джойса, які раней трэніраваў расіянку Марыю Шарапаву.

Азаранка актыўна карыстаецца "Інстаграмам", у якім выкладвае фота з трэніровак або з дзіцем, аднак жаданне годна вярнуцца ў вялікі спорт, мабыць, узяло верх над сацсеткамі — апошняя ілюстрацыя на яе старонцы з`явілася тры дні таму — тэнісістка купалася ў басейне са сваім сынам.

Мінск, 20 чэрвеня 2017
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/194/39731
Текущая дата: 15.11.2024