Белорусский портал в Казахстане

Беларускі плывец Яўген Цуркін заваяваў другі медаль на турніры ў Барселоне



Аб гэтым паведамілі ў Беларускай федэрацыі плавання.

Беларускі плывец Яўген Цуркін заваяваў другі медаль на міжнародным турніры "Марэ Нострум", які праходзіць у Барселоне (Іспанія).

Гамяльчанін перамог на дыстанцыі 100 м батэрфляем з рэзультатам 52,46 сек. Другое месца заняў знакаміты венгерскі плывец Ласла Чэх - 52,51 сек. Трэцім фінішаваў Матэа Рыволта з Італіі - 52,86 сек. Як паведамлялася, у Барселоне Яўген Цуркін стаў бронзавым прызёрам на дыстанцыі 50 м батэрфляем.

Пераможцы міжнароднага турніру "Марэ Нострум" вызначаюцца пасля падліку ачкоў, набраных спартсменамі на кожным з этапаў (два ўжо адбыліся ў Манака і Барселоне). Заключны адбудзецца ў французскім Кане-ан-Русіён 17-18 чэрвеня.

15 чэрвеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/196/39693
Текущая дата: 26.12.2024