Белорусский портал в Казахстане

Танкавы біятлон на Лініі Сталіна праводзіцца ўжо другі раз



У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшоў падрыхтоўчы этап перад міжнароднымі спаборніцтвамі па танкавым біятлоне ў Расіі.

Упершыню танкавае шоу ў Беларусі правялі ў кастрычніку 2016 года. Арганізатары стрымалі дадзенае тады слова зрабіць відовішча незабыўным і традыцыйным.

У танкавым біятлоне-2017 на трасу выйшлі чатыры экіпажа танкаў Т-72 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. У праграме спаборніцтваў былі: 7 кругоў працягласцю 1,5 — 2 тысячы метраў кожны з разнастайнымі перашкодамі, стральба з 125-міліметровай гарматы, а таксама кулямётаў ККТ і НСВТ

Пераможцам танкавага біятлону ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" стаў экіпаж старшага лейтэнанта Дзмітрыя Арцёмачкіна.

Вайсковыя міжнародныя гульні сёлета пройдуць на 22 палігонах Расіі, Беларусі, Азербайджана, Казахстана і Кітая на працягу 14 дзён бесперапынных спаборніцтваў з 29 ліпеня па 12 жніўня.

Танкавы біятлон стане адным з відаў спаборніцтваў у рамках "АрМІ-2017". Беларусы таксама будуць выступаць на чатырох сваіх танках Т-72, якія прайшлі глыбокую мадэрнізацыю. 

Sputnik,  20 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/196/39730
Текущая дата: 26.12.2024