Белорусский портал в Казахстане

Чацвёра альпіністаў загінулі ў італьянскіх Альпах



Частка ледніка абрушылася на групу альпіністаў у італьянскіх Альпах, загінулі як мінімум чатыры чалавекі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Альпіністы ажыццяўлялі ўзыходжанне ў італьянскай правінцыі Вале-д`Аоста. У нейкі момант ад гары адкалолася частка ледніка, якая накрыла групу скалалазаў.

Паводле адных даных, у выніку інцыдэнту загінулі чатыры чалавекі, яшчэ адзін быў шпіталізаваны. Паводле іншай інфармацыі, загінулі пяць альпіністаў, яшчэ адзін атрымаў траўмы. Інфармацыя ўдакладняецца.

16 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/197/38680
Текущая дата: 15.11.2024