Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні будаўніцтва (рэканструкцыі) асобных спартыўных аб`ектаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
У ліку такіх аб`ектаў будынак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, спартыўна-стралковы комплекс ва Уруччы, шматпрофільная спартыўная зала Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, інжынерныя сеткі і добраўпарадкаванне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі".
Будаўніцтва гэтых аб`ектаў было пачата раней за кошт сродкаў дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Аб`екты прызначаюцца для вучэбна-трэніровачнай работы спартсменаў нацыянальных каманд, навучэнцаў Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, а таксама будуць выкарыстоўвацца для аказання фізкультурна-аздараўленчых паслуг насельніцтву.
Акрамя таго, распараджэннем кіраўніка дзяржавы прадугледжваецца завяршэнне будаўніцтва інтэрната № 2 комплексу "Студэнцкая вёска".
Для своечасовага ўводу ў эксплуатацыю названых аб`ектаў, якія таксама плануецца задзейнічаць пры правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, будуць прыцягнутыя крэдытныя сродкі ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 сакавіка 2017
Мінск, 7 сакавіка 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/197/38822
Текущая дата: 15.11.2024