Жаночая зборная Беларусі па тэнісе выйшла ў паўфінал Сусветнай групы Кубка федэрацыі.
У першым крузе на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" каманда пад кіраўніцтвам Эдуарда Дуброва датэрмінова выйграла ў Галандыі — 3:1.
У першы дзень, 11 лютага, Аляксандра Сасновіч (128-е месца ў рэйтынгу ВТА) перамагла Міхаэлу Крайчак (253) — 4:6, 6:3, 6:2 (сустрэча доўжылася 2 гадзіны 8 хвілін), а Арына Сабаленка (142) саступіла паўфіналістцы леташняга чэмпіянату Францыі Кікі Бертэнс (24) — 6:3, 6:7 (6:8), 4:6 (2 гадзіны 22 хвіліны).
У другі дзень Сасновіч выйграла ў Бертэнс — 6:3, 6:4 (1 гадзіна 23 хвіліны), а Сабаленка была мацнейшай за Крайчак — 7:6 (7:5), 6:4 (1 гадзіна 37 хвілін).
Згодна з раскладам адбудзецца таксама парная сустрэча, якая ўжо не мае турнірнага значэння: Вольга Гаварцова (203-е месца ў парным рэйтынгу) і Вера Лапко (239) супраць Сіндзі Берхер (171) і Аранчы Рус (189). Капітаны каманд маюць права замяніць тэнісістак.
У другі дзень на арэну прыбылі Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем.
У паўфінале 22—23 красавіка беларускія тэнісісткі згуляюць з пераможцам пары Швейцарыя — Францыя.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2017
Мінск, 12 лютага 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/198/38634
Текущая дата: 15.11.2024