Белорусский портал в Казахстане

Найстарэйшы альпініст свету памёр пры спробе пакарыць Эверэст



Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на кіраўніка Асацыяцыі альпінізму Непала.

Самы пажылы ў свеце альпініст Мін Бахадур Шэрхан (Min Bahadur Sherchan) з Непала памёр 6 мая ў базавым лагеры пры спробе зноў узлезці на Эверэст і стаць найстарэйшым заваёўнікам гары.

Паводле яго слоў, Шэрхан памёр на схіле гары ва ўзросце 85 гадоў ад сардэчнай недастатковасці. У міністэрстве турызму Непала пацвердзілі факт смерці альпініста, але не змаглі распавесці падрабязнасці, спаслаўшыся на дрэнную сувязь з лагерам.

Звязда, 7 траўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/198/39271
Текущая дата: 27.12.2024