Белорусский портал в Казахстане

Антон Кушнір трэці раз у сезоне перамог на этапе КС па фрыстайле



Беларус Антон Кушнір трэці раз у сезоне перамог на этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы.

У карэйскім Боквангу алімпійскі чэмпіён 2014 года паказаў лепшы рэзультат сярод 12 фіналістаў.

У фінале Антон Кушнір выконваў не самы складаны скачок, але, на думку спецыялістаў, зрабіў яго ўпэўнена і без памылак. У выніку рэзультат пераможцы - 119,47 бала.

Крыху ніжэй суддзі ацанілі выступленне прынцыповага саперніка беларуса Ці Гуанпу з Кітая - 118,55. Трэцяе месца заняў амерыканец Мак Боханан - 116,74.

У ходзе сезона Кубка свету беларускі спартсмен, які вярнуўся да актыўных выступленняў на трампліне, перамог у кітайскім гарадку Бейда Лейк і амерыканскім Лейк-Плэсідзе.

Два іншыя беларусы ў Боквангу не змаглі прайсці кваліфікацыю і завяршылі барацьбу раней. Станіслаў Гладчанка заняў 19-е месца. Максім Гусцік размясціўся на 25-м месцы падагульняючага пратакола.

У жаночых спаборніцтвах беларуска Аляксандра Раманоўская прабілася ў фінал, дзе заняла чацвёртае месца - 53,36 бала.

Пераможцам стала Сю Ментаа з Кітая - 96,93 бала.

Наступны этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы пройдзе 25 лютага ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы".

10 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/200/38728
Текущая дата: 28.12.2024