Белорусский портал в Казахстане

Беларусь атрымала права правядзення другіх Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе



Рашэнне прынята па выніках галасавання на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якое праходзіць у Мінску.

Беларусь атрымала такое права большасцю галасоў. У бліжэйшы час Беларусі будзе неабходна стварыць арганізацыйны камітэт і ў цесным супрацоўніцтве з адпаведнымі камісіямі ЕАК скласці планы па падрыхтоўцы спартыўнай падзеі.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана. Беларускія атлеты заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 срэбных і 22 бронзавыя.

У медальным заліку зборная Беларусі заняла сёмае месца.

21 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/204/37352
Текущая дата: 15.11.2024