Белорусский портал в Казахстане

Спартыўная экіпіроўка алімпійскай зборнай Беларусі паступіла ў свабодны продаж



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Набыць камплекты спартыўнай экіпіроўкі можна на інтэрнэт-старонцы партнёра НАК Беларусі кампаніі Audimas, дзе таксама можна азнаёміцца з умовамі дастаўкі і аплаты.

Калекцыя "Рыа-2016" створана на аснове апошніх тэндэнцый сучаснай сусветнай моды і пашыта на беларускім прадпрыемстве ў Лідзе.

У аснове дызайнерскай распрацоўкі парадна-спартыўнай экіпіроўкі выкарыстаны колеры, якія асацыіруюцца з Беларуссю, яе гербам і сцягам.

У спартыўнай экіпіроўцы шырока задзейнічаны графічныя матывы нацыянальнага арнаменту, якія пераплецены з вясёлымі і энергічнымі рытмамі Бразіліі.

3 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/204/37491
Текущая дата: 15.11.2024