Веласіпедыст з 10-гадовым стажам Павел Гарбуноў - пра самыя цікавыя пункты праграмы Еўрапейскага тыдня мабільнасці.
Еўрапейскі тыдзень мабільнасці завершыцца 22 верасня шоу-конкурсам "Веласіпедыст, дай агню!", паведаміў старшыня праўлення грамадскага аб`яднання "Мінскае веласіпеднае таварыства" Павел Гарбуноў.
"Мы запрашаем усіх прыехаць да нас на эфектным ровары, які свеціцца. Можна ўзяць гірлянду, начапляць лямпачак, прыдумаць якіх-небудзь ліхтарыкаў ... Мы абярэм самага прыгожага веласіпедыста, а потым усе разам вясёлай калонай паедзем па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі. У 9 вечара гэта будзе выдатна", - распавёў адзін з арганізатараў Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Мінску.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/205/36996
Текущая дата: 15.11.2024