Белорусский портал в Казахстане

Велагоншчыкі "Мінска" занялі другое месца ў каманднай гонцы ў ААЭ



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сталічнага клуба.

Велагоншчыкі "Мінска" занялі другое месца ў каманднай гонцы з раздзельным стартам на першым этапе Sharjah Tou ў Аб`яднаных Арабскіх Эміратах.  

Беларуская каманда ў складзе Станіслава Бажкова, Аляксандра Галаваша, Антона Івашкіна, Канстанціна Клімянкова, Сяргея Папка і Яўгена Собаля стартавала ў каманднай гонцы пятай.

Мінская каманда роўна праехала ўсю дыстанцыю даўжынёй 16,6 км, паказаўшы час 19 мін 41 сек. Доўгі час "Мінск" лідзіраваў у падагульняючым пратаколе, аднак хутчэй за беларусаў скорасны ўчастак першага этапу праехалі сапернікі са Skydive Dubai Pro Cycling (19 мін 10 сек), якія стартавалі апошнімі і арыентаваліся на час лідараў.

Удзел у велагонцы ў ААЭ прымаюць 17 каманд. Акрамя гаспадароў спаборніцтваў, гэта кантынентальныя каманды з Катара, Азербайджана, Егіпта, Амана, Алжыра, Бахрэйна, Кувейта, Славакіі, Бельгіі, Японіі, Сінгапура, Малайзіі і Беларусі.

Па выніках першага этапу былі размеркаваны майкі лідараў класіфікацый. Яны дасталіся гоншчыкам, якія першымі перасеклі фінішную лінію ў складзе трох лепшых каманд. У выніку зялёную майку спрынтара атрымаў гоншчык "Мінска" Аляксандр Галаваш.

26 кастрычніка ўдзельнікаў чакае другі этап Sharjah Tour 172,6 км з двума прамежкавымі фінішамі і трыма горнымі ўчасткамі.

26 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/206/37403
Текущая дата: 29.12.2024