Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) на Дні беларускага пісьменства (4 верасня) у Рагачове прэзентуе новы адукацыйны праект для школьнікаў - спецыяльныя турыстычныя маршруты, Маршруты распрацаваны турысцка-экскурсійным прадпрыемствам ФПБ "Беларустурыст".
"Для кожнага рэгіёна краіны нашы спецыялісты прапрацавалі шэраг адукацыйных экскурсійных маршрутаў, якія цалкам адпавядаюць школьнай праграме. Гэтыя экскурсіі дапамогуць школьнікам больш даведацца пра гісторыю роднага краю, азнаёміцца са знакавымі, гістарычнымі мясцінамі сваёй малой Радзімы, атрымаць як новыя веды, так і незабыўныя ўражанні", - сказала генеральны дырэктар "Беларустурыста" Людміла Сянькоўская.
Школьнікі змогуць больш даведацца пра біяграфіі беларускіх пісьменнікаў, пабываць у родных мясцінах класікаў літаратуры, убачыць, дзе зараджаліся ідэі вядомых твораў. Праект рэалізуецца сумесна з Міністэрствам адукацыі і накіраваны на далучэнне дзяцей і моладзі да багатай гістарычнай спадчыны Беларусі.
У цэлым "Беларустурыст" паставіў перад сабой задачу адрадзіць цікавасць беларусаў да падарожжаў, адпачынку і аздараўлення ў роднай краіне. На праведзенай у бягучым годзе выстаўцы "Прафтур" было прэзентавана 76 новых турыстычных праграм па раёнах краіны, а таксама прадстаўлены багаты патэнцыял прафсаюзных здраўніц. Больш даведацца пра магчымасці аздараўлення ў Беларусі можна будзе на Дні беларускага пісьменства.
"Белпрафсаюзкурорт" прадставіць увазе гасцей новыя аздараўленчыя праграмы, азнаёміць з магчымасцю атрымання скідак.
1 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/207/36863
Текущая дата: 15.11.2024