Белорусский портал в Казахстане

Урад скарэктаваў дзяржпраграму «Беларусь гасцінная»



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 снежня 2023 года нумар 903, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Згодна з дакументам, зараз экспарт турыстычных паслуг і экспарт па артыкуле паездкі з’яўляюцца зводнымі мэтавымі паказчыкамі дзяржаўнай праграмы.

Таксама спіс асноўных вынікаў рэалізацыі падпраграмы «Маркетынг турыстычных паслуг» быў дапоўнены пунктам «павелічэнне колькасці паездак замежных грамадзян у Рэспубліку Беларусь да ўзроўню не ніжэй за 7490 тыс. паездак да 2025 года».

Апроч гэтага, скарэктаваны агульны аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы.

Звязда, 27 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/21/71938
Текущая дата: 06.11.2024