Белорусский портал в Казахстане

Больш за 411 тыс. жыхароў ЕС з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізу



З 1 студзеня 2023 года беларускім бязвізам скарысталіся 411360 замежнікаў з суседніх з Беларуссю дзяржаў Еўрасаюза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Сярод іх 244 633 грамадзяніны Літвы, 95 702 грамадзяніны і 28 991 не грамадзянін Латвіі, а таксама 42 034 грамадзяніны Польшчы.

Усяго ж з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь праехалі 796346 замежных грамадзян: 492896 грамадзян Літвы, 183836 грамадзян і 55870 не грамадзян Латвіі, а таксама 63744 грамадзяніна Польшчы.

У ДПК таксама нагадалі, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову МЗС аб прадаўжэнні на 2024 год бязвізавага рэжыму ўезду, які дзейнічае з Латвіяй, Літвой і Польшчай.

Звязда, 26 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/21/71950
Текущая дата: 06.11.2024