Белорусский портал в Казахстане

Азаранка вярнулася на пятае месца ў рэйтынгу ВТА



Вікторыя Азаранка паднялася з шостага на пятае месца ў рэйтынгу ВТА, апярэдзіўшы румынку Сімону Халеп.

На мінулым тыдні беларуская тэнісістка няўдала выступіла на буйным турніры ў Рыме, выбыўшы ў другім крузе (1/16 фіналу), і страціла рэйтынгавыя ачкі (год таму дайшла да чвэрцьфіналу), аднак Халеп пазбавілася яшчэ большай колькасці балаў.

На шостым радку рэйтынгу Азаранка прабыла тыдзень (з 9 па 15 мая), на пятым яна знаходзілася з 4 красавіка па 8 мая (у топ-5 вярнулася ўпершыню пасля 9 чэрвеня 2014 года).

У мужчынскім парным рэйтынгу Максім Мірны 16 мая падняўся з 24-га на 22-е месца.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/214/35572
Текущая дата: 15.11.2024