Фінальная драма Індыян-Уэлса ўжо заўтра на экранах. У галоўных ролях - Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс.
У фінале турніру WTA сыдуцца дзве саперніцы. Следам за першай ракеткай свету ў галоўны матч прабілася і Вікторыя Азаранка. Наша тэнісістка, аддаўшы другі сэт у матчы з Каралінай Плішкавай, знайшла ў сабе сілы перавярнуць ход сустрэчы і ўзяць вырашальны. Выніковы лік 7:6, 1:6, 6:2.
Вікторыя Азаранка дастаткова роўна і ўпэўнена прайшла турнірную дыстанцыю Індыян-Уэлса. І зараз яе чакае самы цяжкі іспыт. Сустрэча супраць малодшай з сясцёр Уільямс адбудзецца заўтра.
Прыблізны пачатак матча а 10 гадзіне вечара.
tvr.by, 19 сакавіка 2016
Прыблізны пачатак матча а 10 гадзіне вечара.
tvr.by, 19 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/217/34836
Текущая дата: 14.11.2024