Белорусский портал в Казахстане

Амаль 150 чалавек увойдуць у беларускую дэлегацыю на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра



Аб гэтым паведаміў 8 лютага шэф місіі беларускай каманды на маючых адбыцца гульнях - першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Гагіеў.

Амаль 150 чалавек увойдуць у беларускую дэлегацыю на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).

"Спадзяёмся, што як і на папярэдніх гульнях, будуць заваяваны медалі ў такіх відах, як веславанне на байдарках і каноэ, цяжкая атлетыка, батут у нас прыбаўляе. Зразумела, гэта і мастацкая гімнастыка. На гэтыя віды ў нас уся надзея на Алімпіядзе", - сказаў першы намеснік міністра.

"На сённяшні дзень у нас мінус шэсць ліцэнзій, калі не ўлічваць футбол. Недзе ў тым жа рэжыме мы ідзём, як і да Алімпіяды-2012", - дадаў Аляксандр Гагіеў. Ён таксама адзначыў, усе члены дэлегацыі будуць прышчэплены ад адпаведных хвароб перад паездкай у Бразілію.

"Напрыклад, робім прышчэпкі ад жоўтай ліхаманкі", - сказаў ён. XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Бразіліі. Асноўнай пляцоўкай будзе Рыа-дэ-Жанэйра. Спаборніцтвы таксама адбудуцца ў Сан-Паўлу, Бразіліа, Белу-Арызонці і Сальвадоры. Будзе разыгрывацца больш як 300 камплектаў медалёў.

Удзельнічаць у Гульнях, як чакаецца, будуць звыш 200 краін.

8 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/219/34210
Текущая дата: 14.11.2024