Белорусский портал в Казахстане

Футбалісты мінскага «Дынама» сталі васьміразовымі чэмпіёнамі Беларусі



Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў, на рахунку якога 15 забітых мячоў, на два галы менш ў актыве Паўла Савіцкага з «Нёмана».

26-га лістапада ў паядынку перадапошняга тура 33-га нацыянальнага першынства падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі разграмілі ў Бабруйску мясцовую «Белшыну» з лікам 4:0 і сталі недасягальныя для свайго адзінага канкурэнта — гродзенскага «Нёмана».

Лідэры першынства поўнасцю дамінавалі ў сённяшнім матчы: Аляксандр Сачыўка, Іван Бахар, Аляксей Гаўрыловіч і Данііл Зорын па разе паразілі вароты бабруйчан. Папярэдні чэмпіёнскі тытул сталічныя дынамаўцы заваявалі 19 гадоў таму — у 2004 годзе.

Гродзенскі «Нёман», які стане срэбным прызёрам, згуляе ў Барысаве з БАТЭ. Калі для каманды Ігара Кавалевіча вынік гэтай сустрэчы ўжо не мае турнірнага значэння, то для барысаўчан вельмі важна дабіцца перамогі і прадоўжыць барацьбу за бронзу.

Таксама сёння футбалісты «Смаргоні» прымаюць на сваім полі брэсцкае «Дынама».

Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Мінск) — 66 балаў, «Нёман» — 59, «Тарпеда-БелАЗ» — 49, «Іслач» — 47, БАТЭ — 44.

Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца «Энергетык-БДУ» (1 бал), «Белшына» (3) і «Шахцёр» (6).

Звязда, 26 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/22/71581
Текущая дата: 06.11.2024