Белорусский портал в Казахстане

Беларуская гарналыжніца Шканава перамагла ў слаламе на старце Кубка Расіі



У Кіраўску Мурманскай вобласці РФ стартавалі спаборніцтвы Кубка Расіі па гарналыжным спорце сезона-2023/24.

Праграму Кубка Расіі адкрываў жаночы слалам. З перамогі новы сезон турніру пачала мацнейшая гарналыжніца нашай краіны Марыя Шканава. У першай спробе беларуска прадэманстравала самыя хуткія секунды сярод 51 удзельніцы, у другім заездзе рэзультат беларускі аказаўся другім, але па суме абедзвюх трас Шканава была мацнейшай. У падагульняючым пратаколе Марыя амаль на дзве секунды апярэдзіла масквічку Кацярыну Ткачэнка, якая стала другой.

"Эмоцыі на самай справе змешаныя, таму што не ўсё пакуль атрымліваецца, трэба набіраць форму. Але паціху ўключаюся ў сезон, далей - болей. Па стартах засумавалі, вельмі доўгі быў падрыхтоўчы перыяд. Мэты на сезон максімальныя - спаборнічаць з расійскімі дзяўчатамі, паказваць свае лепшыя праезды і перамагаць", - пракаментавала выступленне Шканава.

Мацнейшых у слаламе ў Кіраўску жанчыны вызначалі яшчэ і напярэдадні ў рамках прафесійных спаборніцтваў па гарналыжным спорце "Серыя PRO". У апошні дзень восені Марыя Шканава заваявала серабро, апярэдзіць беларуску на 0,16 секунды па суме дзвюх трас змагла толькі расіянка Віталіна Гірына.

1 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/22/71647
Текущая дата: 06.11.2024