Белорусский портал в Казахстане

Азаранка выйшла ў чацвёрты раўнд Australian Open



Вікторыя Азаранка (16-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў чацвёрты круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

23 студзеня ў 1/16 фіналу "пасеяная" пад 14-м нумарам беларуская тэнісістка з лікам 6:1, 6:1 упэўнена абыграла японку Наомі Осаку (127).

У стартавым матчы Азаранка разграміла бельгійку Элісан Ван Эйтванк (43) — 6:0, 6:0, а ў другім раўндзе не пакінула шанцаў Данцы Ковініч (54) з Чарнагорыі — 6:1, 6:2.

Наступнай саперніцай беларускі будзе Барбора Стрыцава (48) з Чэхіі, якая адолела трэцюю ракетку сусветнага рэйтынгу іспанку Гарбінье Мугурусу — 6:3, 6:2.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/220/33915
Текущая дата: 14.11.2024