Беларускі тэнісіст Максім Мірны (29-е месца ў парным рэйтынгу) і яго новы партнёр Трыт Хей з Філіпін (34) выйшлі ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
22 студзеня ў 1/16 фіналу "пасеяны" пад 14-м нумарам дуэт выйграў у бразільцаў Томаса Белучы (126) і Марсела Дэмалінера (78) — 5:7, 7:6 (7:2), 6:4.
Наступнымі сапернікамі Мірнага і Хея будуць румын Фларын Мергеа (11) і індус Рахан Бапана (9) — чацвёртая пара пасеву на Australian Open.
Найвышэйшым дасягненнем Мірнага на Australian Open з`яўляецца выхад у фінал у 2007 годзе (са шведам Ёнасам Б`ёркманам). Апошнія два сезоны ён выбываў ў чвэрцьфінале.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2016
Мінск, 22 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/220/33931
Текущая дата: 14.11.2024