Вікторыя Азаранка (22-е месца ў рэйтынгу) без барацьбы выйшла ў трэці раўнд турніру ў аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд 850 тысяч долараў ЗША).
У другім раўндзе беларуска павінна была сапернічаць з пасеянай на турніры пад першым нумарам другой ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп, але тая знялася са спаборніцтваў з-за траўмы нагі.
У стартавым матчы Азаранка разграміла Алену Весніну з Расіі (115) — 6:2, 6:0. У трэцім раўндзе беларуская спартсменка згуляе з Ісалін Банаванцюр (170) з Бельгіі.
Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2016
Мінск, 5 студзеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/221/33766
Текущая дата: 13.11.2024