Белорусский портал в Казахстане

Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Брысбене



Вікторыя Азаранка (22-е месца ў рэйтынгу) стала пераможніцай турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА) у аўстралійскім Брысбене (прызавы фонд 850 тысяч долараў ЗША).

У фінальным паядынку беларуска не пакінула шансаў Ангеліцы Кербер з Германіі (10) — 6:3, 6:1.

У стартавым матчы Азаранка разграміла Алену Весніну з Расіі (115) — 6:2, 6:0, а ў 1/16 фіналу павінна была сапернічаць у пасеянай на турніры пад першым нумарам другой ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп, але тая знялася са спаборніцтваў з-за траўмы нагі. Затым беларуска ўпэўнена абыграла бельгійку Ізалін Банаванцюр (170) — 6:3, 6:2, італьянку Раберту Вінчы (15) — 6:1, 6:2 і амерыканку Саманту Кроўфард (142) — 6:0, 6:3.

Азаранка другі раз у сваёй кар`еры выйграла турнір у Брысбене, першы тытул на кортах гэтага аўстралійскага горада быў здабыты ў 2009 годзе. Цяперашні поспех дазволіў беларусцы зарабіць 193 тысячы долараў ЗША і вярнуцца ў першую дваццатку сусветнага рэйтынгу.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/221/33783
Текущая дата: 13.11.2024