Белорусский портал в Казахстане

Мінск стаў самым папулярным горадам для падарожжаў расіян на лістападаўскія святы



Такія даныя прадаставіў расійскі турыстычны анлайн-сэрвіс Travel.ru.

У топ-10 самых папулярных замежных гарадоў для падарожжаў расіян у лістападзе ўвайшлі Мінск, Рыга, Хельсінкі, Прага, Кішынёў, Лондан, Берлін, Барселона, Будапешт і Рым.

"Беларусь не толькі лідзіруе ў рэйтынгу замежных краін у расіян для турыстычных паездак у лістападзе, але і з`яўляецца самым недарагім напрамкам для падарожжаў", - адзначыў дырэктар па камунікацыях Travel.ru Якаў Садчыкаў.

Так, паводле даных анлайн-сэрвісу, самы недарагі замежны адпачынак расійскія турысты ў першыя дні лістапада браніравалі ў Беларусі (2 тыс. расійскіх рублёў за пражыванне ў суткі), Польшчы (2,2 тыс. расійскіх рублёў) і Літве (2,5 тыс. расійскіх рублёў). У тройку самых папулярных гарадоў Расіі па колькасці бронёй паездак у першы тыдзень лістапада ўвайшлі Масква, Санкт-Пецярбург і Казань.

Рэйтынг заснаваны на дадзеных бранёй гасцініц для пражывання з 1 па 7 лістапада турыстамі, якія вандруюць самастойна. Супрацоўнікі онлайн-сэрвісу вывучалі, дзе расійскія турысты правялі восеньскія школьныя вакацыі і Дзень народнага адзінства, сьвяткаваліся ў Расіі 4 лістапада. Travel.ru з`яўляецца адным з буйных турыстычных сэрвісаў у краінах СНД з месячнай аўдыторыяй 1,5 млн чалавек.

5 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/223/33183
Текущая дата: 13.11.2024