Вікторыя Азаранка (21-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў трэці круг тэніснага турніру Rogers Cup у Таронта (Канада) з прызавым фондам 2.678.055 долараў ЗША.
У ноч на 13 жніўня ў 1/16 фіналу беларуская спартсменка абыграла чацвёртую ракетку свету Петру Квітаву з Чэхіі з лікам 6:2, 6:3. Баланс асабістых сустрэч стаў 4:3 на карысць Квітавай.
За выхад у чвэрцьфінал Азаранка будзе сапернічаць з італьянкай Сарай Эрані (17). З васьмі вочных паядынкаў тэнісістка з Беларусі выйграла сем.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
Мінск, 13 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/226/32341
Текущая дата: 09.11.2024