Белорусский портал в Казахстане

Плывец Ігар Бокій выйграў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў



Беларус на сусветным форуме ў Глазга стаў пераможцам на дыстанцыі 400 м вольным стылем.

У фінальным заплыве Ігар Бокій паказаў рэзультат 3 мін 59,48 сек. Украінец Яраслаў Дзенісенка, які заняў другое месца, адстаў ад пераможцы на 1,21 сек - 4 мін 0,69 сек. Бронзавая ўзнагарода дасталася Дзмітрыю Горліну з Узбекістана - 4 мін 09,36 сек.

Раней беларускі плывец на чэмпіянаце свету ў Шатландыі перамагаў на дыстанцыі 50 м вольным стылем з новым сусветным рэкордам у сваёй групе S13, у вырашальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем, а таксама выйграў у фінале дыстанцыі 100 м на спіне.

Чэмпіянат свету па плаванні сярод паралімпійцаў завершыцца ў Глазга 19 ліпеня.

17 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/228/32026
Текущая дата: 09.11.2024