Чэмпіянат Еўропы па веласпорце на трэку прадоўжыцца ў сталіцы Грэцыі да 19 ліпеня.
У Афінах на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі (U-23) і юніёраў (U-18) па веласпорце на трэку беларускі Іна Савенка, Паліна Піваварава, Кацярына Пятроўская і Марына Шмаянкова перамаглі ў каманднай гонцы праследавання на 4 км (U-23), апярэдзіўшы ў вырашальным заездзе моладзевую зборную Германіі.
У фінале беларускі паказалі рэзультат 4 мін 29,067 сек, абнавіўшы рэкорд Беларусі, які не пратрымаўся і сутак. Ранейшае дасягненне Іна Савенка, Паліна Піваварава, Кацярына Пятроўская і Марына Шмаянкова ўстанавілі ў ранішняй праграме чэмпіянату ў кваліфікацыі - 4 мін 32,481 сек. Бронзавым прызёрам у каманднай гонцы праследавання сталі спартсменкі з Расіі.
У каманднай гонцы праследавання сярод юніёраў (U-18) беларусы Ігар Душын, Канстанцін Бяляўскі, Віталь Пракапчук, Ягор Шпакоўскі з часам 4 мін 15,893 сек занялі дзявятае месца. Пераможцамі сталі велагоншчыкі з Расіі.
Не змаглі падняцца на п`едэстал гонару Алег Агіевіч і Міхаіл Шэметаў, якія паказалі восьмы (4 мін 27,195 сек) і дванаццаты час (4 мін 30,266 сек) у індывідуальнай гонцы праследавання сярод моладзі (U-23). У гэтай жа дысцыпліне на велатрэку беларускія юніёркі (U-18) Ганна Церах і Настасся Сафонава аказаліся па выніках выступленняў на 20-м і 21-м месцах.
15 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/229/31975
Текущая дата: 09.11.2024