Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі распрацоўваюць IT-сістэму кіравання гасцініцамі



Стварэнне айчыннай IT-сістэмы кіравання гасцініцамі абмеркавалі ў Мінску на рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» і спецыялістамі арганізацый гасцінічнага бізнесу, паведамляе ГА «Сталічны гандаль і паслугі».

На сустрэчы разглядаліся практычныя пытанні функцыянавання аўтаматызаваных сістэм кіравання гасцініцамі, інтэграцыі лічбавай платформы з іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі. Таксама былі пазначаныя перспектыўныя напрамкі вытворча-гаспадарчай і аперацыйнай дзейнасці, якія неабходна ўлічыць пры распрацоўцы IT-прадукту.

«Плануецца, што створаны інфармацыйны прадукт будзе ўжыты ў практычнай дзейнасці гасцініц Беларусі», — адзначылі ў аб’яднанні.

У склад ГА «Сталічны гандаль і паслугі» уваходзяць 13 гасцініц на 1,9 тыс. нумароў, што складае каля 30% ёмістасці гасцінічнага рынку сталіцы. Гасцініцы адрозніваюцца па ўзроўні зорнасці і тарыфах, што дазваляе гасцям падабраць для сябе найлепшы варыянт размяшчэння ў Мінску.

Звязда, 17 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/23/71474
Текущая дата: 06.11.2024