Аб гэтым паведаміла 17 чэрвеня Жаночая тэнісная асацыяцыя (ВТА).
З-за траўмы левай нагі Вікторыя Азаранка (25-е месца ў рэйтынгу) знялася з турніру ў Бірмінгеме (Вялікабрытанія) з прызавым фондам 665.900 долараў ЗША.
Напярэдадні беларуская спартсменка выйшла ў другі круг спаборніцтваў, перамогшы прадстаўніцу ЗША Варвару Лепчанку (38) — 7:6 (9:7), 6:4. Наступнай саперніцай Азаранкі павінна была стаць Зарына Дыяс з Казахстана (34).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Мінск, 17 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/232/31566
Текущая дата: 08.11.2024