У гэтым годзе спаборніцтвы прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Беларускі гоншчык Сяргей Папок з каманды Minsk Cycling Team 6 мая выйграў першы этап традыцыйнай міжнароднай шматдзённай велагонкі "Пяць кольцаў Масквы".
Беларускі спартсмен першым пераадолеў Вараб`ёўскае кальцо, дыстанцыя якога складала 148 км, са стартам і фінішам на вуліцы Касыгіна. Па выніках трохкіламетровага пралога і першага этапу Сяргей Папок стаў уладальнікам фіялетавай майкі актыўнага гоншчыка і жоўтай майкі лідара.
Усяго за пяць дзён спаборніцтваў (пралог і 4 этапы) гоншчыкі пераадолеюць 640 км. 7 мая ўдзельнікі праедуць 165 км у Лужніках, 8 мая - 163,2 км у Крылацкім, завершыцца ж шматдзёнка 9 мая на Вараб`ёвых гарах.
У спаборніцтвах прымаюць удзел 155 спартсменаў з Беларусі, Украіны, Сербіі, Казахстана, Узбекістана, Латвіі, Германіі, Іспаніі, Швейцарыі, Гватэмалы, Малдовы і Расіі - увогуле 26 каманд.
6 мая 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
6 мая 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/236/30912
Текущая дата: 08.11.2024