У час падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы зборная Беларусі прыняла ўдзел у міжнародным турніры "Кубак вясны" ў польскім Шчэціне.
Па выніках спаборніцтваў на рахунку беларусак чатыры медалі: тры ў індывідуальным мнагабор`і і адзін у групавых практыкаваннях у юніёрак.
Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта стала лепшай ва ўсіх чатырох відах праграмы ў індывідуальным мнагабор`і: практыкаваннях з абручом (18,200 бала), мячом (18,050 бала), булавамі (17,950 бала) і стужкай (18,000 балаў). У суме ў Меліціны Станюты недасягальныя для канкурэнтаў 72,200 бала. Астатнія месцы на п`едэстале гонару ў індывідуальным мнагабор`і ў Шчэціне таксама дасталіся беларускам. Кацярына Галкіна заняла другое месца - 65,900 бала, Ганна Бажко выйграла бронзавую ўзнагароду - 64,300 бала.
У спаборніцтвах з пяццю мячамі ў групавых практыкаваннях сярод юніёрак першае месца ў зборнай Беларусі - 31,850 бала, сярэбраныя ўзнагароды ў каманды Азербайджана - 30,700 бала, замкнулі тройку прызёраў дзяўчаты з Ізраіля - 30,450.
Чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы пройдзе ў шматфункцыянальным спартыўна-культурным комплексе "Мінск-Арэна" з 1 па 3 мая 2015 года.
22 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
22 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/238/30667
Текущая дата: 08.11.2024