Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
З 27 па 29 кастрычніка ў Маскве прайшлі ХІ Міжпарламенцкія гульні. Парламентарыі з 12 краін (Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Камеруна, Кеніі, Эфіопіі, ПАР і інш.) спаборнічалі па такіх спартыўных дысцыплінах, як шахматы, міні-футбол, настольны тэніс, бадмінтон, вялікі тэніс, більярд, гольф.
Каманда Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла актыўны ўдзел ва ўсіх заяўленых спартыўных турнірах.
Традыцыйна ў такіх спаборніцтвах беларуская каманда паказвае высокія рэзультаты. І ў гэтым годзе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, якія адзінай камандай выйшлі абараняць гонар краіны на спартыўнай арэне, змаглі раскрыць свой патэнцыял, праявілі сілу характару, волю да перамогі і ў складанай канкурэнтнай барацьбе ўпэўнена заваявалі другое месца ў падагульняючым агульнакамандным заліку.
Акрамя таго, у Аляксандра Машкарова - залаты медаль у асабістым першынстве па бадмінтоне, Канстанціна Драздоўскага - залаты медаль у асабістым першынстве па настольным тэнісе і сярэбраны медаль у асабістым першынстве па більярдзе, Аляксандра Маркевіча - срэбра ў асабістым першынстве па настольным тэнісе, Аляксандра Амельянюка - бронзавы медаль у асабістым першынстве па шахматах, а футбольная каманда парламентарыяў заняла другое месца ў турніры па міні-футболе.
30 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
30 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/24/71384
Текущая дата: 06.11.2024