Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку турніру WTA-500 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $922 тыс.
7-га студзеня ў фінале кваліфікацыі беларуска, якая займае 86-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла ў дзвюх партыях нарвежскую тэнісістку Ульрыке Эйкеры, у якой 608-я пазіцыя, — 6:3, 6:2.
У матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Аляксандра Сасновіч адолела расійскую тэнісістку Эліну Аванэсян (74-ы нумар рэйтынгу WTA) — 7:6 (7:4), 4:6, 6:2.
Сустрэчы асноўнага этапа спаборніцтваў у Адэлаідзе пачнуцца 8 студзеня, а завершацца 13 студзеня.
Звязда, 7 студзеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/24/72037
Текущая дата: 29.12.2024