Белорусский портал в Казахстане

Домрачава з цяжкасцю захавала лідарства ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне, заняўшы 16-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету



Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава ледзь не саступіла фінцы Кайсе Мякярайнен лідарства ў агульным заліку Кубка свету.

11 сакавіка ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў Кантыялахці (Фінляндыя) Домрачава заняла 16-е месца з вынікам 44 хвіліны 26,8 секунды, атрымаўшы чатыры штрафныя хвіліны пры стральбе (0+3+0+1).

Мякярайнен фінішавала трэцяй (41.56,6; 0+1+1+0), адстаўшы на 24,4 секунды ад Кацярыны Юрлавай з Расіі (без промахаў) і на 1,2 секунды ад чэшкі Габрыэлы Соўкалавай (0+0+0+1).

Надзея Пісарава заняла 18-е месца (44.42,9; 0+2+0+1), Ірына Крыўко — 19-е (44.50,3; 0+1+1+0), Надзея Скардзіна — 20-е (44.54,5; 0+1+2+0), Анастасія Дубарэзава — 68-е (48.22,7; 0+1+3+2) сярод 101 удзельніцы.

У агульным заліку КС наперадзе Домрачава (914 ачкоў), Мякярайнен (910) і чэшка Вераніка Віткава (710).

12 сакавіка ў Кантыялахці пройдзе мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/241/30055
Текущая дата: 08.11.2024