Прэс-служба ФХРБ таксама паведаміла, што 17 сакавіка падпісаны кантракт з экс-галкіперам нацыянальнай зборнай Андрэем Мезіным у якасці трэнера варатароў. Мезін будзе працаваць са зборнымі U-20, U-18 і U-17, а таксама дапамагать Ленеру ў працы з нацыянальнай камандай.
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі (1—17 мая), а таксама на заключным этапе падрыхтоўкі галоўнаму трэнеру беларускай зборнай Дэйву Льюісу будуць дапамагаць чатыры спецыялісты: Крэйг Вудкрафт, Мікаэль Ленер (трэнер варатароў), Уладзімір Бурэ (трэнер па фізпадрыхтоўцы) і Вячаслаў Гусаў (відэатрэнер). Дамоўленасць з імі дасягнута 17 сакавіка, паведаміла прэс-служба Федэрацыі хакея.
Вудкрафт і Ленер ужо прыцягваліся да працы са зборнай падчас лютаўскага збору. Тады каманда заняла трэцяе, перадапошняе месца на турніры Metal Euro Ice Hockey Challenge у Даніі. Дапамагаць Льюісу будуць таксама Алег Антоненка і Аляксандр Журык.
Усе трэнеры прыбудуць у Мінск да пачатку вучэбна-трэніровачнага збору, які пачнецца ў Мінску 26 сакавіка. Вудкрафт далучыцца да каманды пазней, паколькі яго клуб, нямецкі "Мангейм", працягвае барацьбу ў плэй-оф DEL-лігі.
Уладзімір Бурэ — у мінулым плывец, але стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы ў хакеі. У гэтай якасці працаваў у НХЛ, дзе двойчы стаў уладальнікам Кубка Стэнлі (2000, 2003). З`яўляецца бацькам славутых хакеістаў Паўла і Валерыя Бурэ.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/241/30132
Текущая дата: 08.11.2024