19 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску мужчынскай спрынтарскай гонкай на 10 км з двума агнявымі рубяжамі стартаваў дзявяты, заключны ў гэтым сезоне этап Кубка свету па біятлоне.
Пераможцам стаў лідар агульнага заліку французскі біятланіст Мартэн Фуркад, які паказаў вынік 23 мін. 47,0 сек., і не дапусціў ніводнага промаху. Гэта дало яму магчымасць стаць уладальнікам Малога Хрустальнага глобуса ў спрынце па выніках гэтага сезона. Другое месца сёння заняў расійскі спартсмен Антон Шыпулін, які адстаў ад лідара на 13,0 сек. (0 промахаў), а трэцім фінішаваў немец Бенядзікт Доль (+18,3 сек.; 1 промах).
З чатырох прадстаўнікоў Беларусі лепшым быў Уладзімір Чапелін, у якога 25-е месца (+1 мін. 15,9 сек.; 2). У Юрыя Лядава 29-ы вынік (+1 мін. 19,0 сек.; 0), 44-я пазіцыя ў Дзмітрыя Абашава (+1 мін. 49,1 сек.; 1), а Дзмітрый Дзюжаў занял 69-е месца (+2 мін. 28,6 сек.; 3).
У агульным заліку Кубка свету ў Мартэна Фуркада цяпер 993 заліковыя балы, у Антона Шыпуліна 876 ачкоў, а ў Якава Фака, які ідзе трэцім, 823 балы.
У жанчын перад трыма заключнымі гонкамі кубкавага сезона ў барацьбе за Вялікі Хрустальны глобус наперадзе трохразовая алімпійская чэмпіёнка беларуска Дар`я Домрачава, якая набрала 957 ачкоў. Фінская біятланістка Кайса Мякярайнен мае 936 балаў, а трэцяй ідзе ўкраінка Валянціна Семярэнка (786 заліковых балаў). Заліковыя балы на папярэдніх этапах заваявалі яшчэ чатыры беларускія біятланісткі: Надзея Скардзіна - 416 (17-е месца), Надзея Пісарава - 145 (43), Настасся Дубарэзава - 115 (49), Ірына Крыўко - 93 (55).
Пасля сённяшняга спрынту ў Ханты-Мансійску пройдуць яшчэ пяць гонак:
20 сакавіка
Жаночы спрынт 7,5 км (пачатак у 16.00 па беларускім часе),
21 сакавіка
Мужчынская гонка праследавання 12,5 км (12.30),
Жаночая гонка праследавання 10 км (16.00),
22 сакавіка
Мужчынскі мас-старт 15 км (12.00),
Жаночы мас-старт 12,5 км (14.00).
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/241/30151
Текущая дата: 08.11.2024