Белорусский портал в Казахстане

Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Досе



Вікторыі Азаранка (48-е месца ў рэйтынгу) не ўдалося выйграць турнір у Досе (Катар) з прызавым фондам 731 тыс. долараў ЗША.

28 лютага ў фінальным матчы беларуская тэнісістка прайграла чэшцы Лючыі Шафаржовай (15) — 4:6, 3:6. Дагэтуль саперніцы сустракаліся шэсць разоў, і ва ўсіх выпадках спартсменка з Беларусі была мацнейшай.

Азаранка выйгравала турнір у Досе ў 2012 і 2013 гадах. У мінулым сезоне яна прапусціла спаборніцтвы з-за траўмы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/242/29896
Текущая дата: 08.11.2024