Белорусский портал в Казахстане

Максім Мірны выйшаў у другі раўнд парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Максім Мірны паспяхова пачаў выступленне на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе (прызавы фонд - $31 млн), першым у гэтым сезоне турніры серыі "Вялікага шлема".

У матчы першага круга мужчынскага парнага разраду 37-гадовы ветэран беларускага тэніса і 33-гадовы іспанец Фелісіяна Лопес у напружанай барацьбе перайгралі аўстралійскі тандэм Люк Сэйвіл / Джэймс Дакварт - 7:6 (7:1), 6:7 (5:7), 6:2. Два першыя сэты сапернікі выйгралі толькі на тай-брэйках, у вырашальнай партыі Мірны і Лопес змаглі поўнасцю перайграць сваіх апанентаў. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 6 мін. У наступным раўндзе беларуска-іспанскі дуэт будзе сапернічаць з індыйска-канадскай парай Рохан Бапана / Даніэль Нестар.

Максім Мірны 19-ы раз гуляе ў Мельбурне. Яго лепшым дасягненнем у парным разрадзе з`яўляецца выхад у фінал у 2007 годзе ў дуэце з Ёнасам Б`ёркманам са Швецыі, калі яны ўступілі тытул лепшай пары планеты амерыканцам Бобу і Майку Браянам.

У спаборніцтвах змешаных пар Максім Мірны будзе гуляць з прадстаўніцай Аўстраліі Арынай Радзівонавай. У першым раўндзе іх чакае сустрэча з амерыканкай Эбігейл Спірс і мексіканцам Сант`яга Гансалесам.

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2015 завершыцца 1 лютага.

22 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12/245/29168
Текущая дата: 08.11.2024